21 лютага — Міжнародны дзень роднай мовы
21.02.2022
Радзіма як маці у кожнага адна. І нават калі добра на чужыне ці ў вандроўках, мы заўсёды ірвемся дамоў. Туды, дзе нас чакаюць бацькі і дзеці, родныя і сябры. Туды, дзе квітнеюць валошкі і шумяць векавыя яліны. Туды, дзе нясе свае воды магутная рака ці плешчуць хвалі невялікага ручая.
Для кожнага з нас Радзіма — гэта нешта сваё: хтосьці захапляецца прыгожымі краявідамі, а некаторыя — сумленнай цяжкай працай, якая стаіць за ўсёй гэтай прыгажосцю.
Наша Радзіма — Беларусь. І хто прызнаецца ў любові да роднага краю лепей за знакамітых беларускіх паэтаў?








